Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дудченко Любовь Адамовна

заходила 22 декабря 2024 в 09:18
Учитель (Учитель белорусского языка и летературы)
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацы “Качышчанская сярэдняя школа Ельскага раёна”.
Лічыць, што гарантам трывалых ведаў вучняў заўсёды з'яўляецца высокі прафесіяналізм настаўніка, творчы падыход яго да працы. Менавіта творчы падыход адрознівае яе ад іншых настаўнікаў. Любоў Адамаўна з’яўляецца актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, што праводзяцца ва ўстанове адукацыі, рыхтуе вучняў да ўдзелу ў творчых конкурсах рознага ўзроўню.
За актыўны ўдзел у абласным этапе паэтычнага конкурсу сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Счастье – жить в мирной стране” ў 2018 годзе вучаніца 8 класа Казленка Дар’я атрымала дыплом Беларускага фонду міра. Сачыненне “Слёзы на дзедавай шчацэ”, якое напісала вучаніца 11 класа Мароз Алёна, калі ўдзельнічала ў такім жа конкурсе ў 2017 годзе, стала адным з лепшых у Рэспубліцы.
Вучні Любові Адамаўны неаднаразова былі прызёрамі раённага этапу конкурсаў “Гавары са мной па-беларуску”, “Жывая класіка”. У конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру “Представьте, что Вы являетесь письмом, путешествующим во времени” таксама атрыманы дыплом ІІ ступені. Любоў Адамаўна складае вершы і выпрацоўвае навыкі вершаскаладання ў вучняў. Вершы гучалі на пасяджэнні раённага метадычнага савета па тэме “Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне працэсу фарміравання чытальніцкай граматнасці ва ўстанове адукацыі”, які быў праведзены на базе Качышчанскай сярэдняй школы Ельскага раёна.
Любоў Адамаўна глыбока пераканана ў тым, што ўсё пачынаецца з урока, бо задача любога настаўніка – зрабіць урок такім, каб вучні не заўважалі набліжэння званка. А для гэтага неабходна пастаянна быць у пошуку, павышаць свой прафесійны ўзровень, імкнуцца вучыцца заўсёды і ўсюды, удасканальваючы свае веды. Яе стыль працы застаецца нязменным ужо шмат гадоў. Для эфектыўнага адукацыйнага працэсу яна ўзаемадзейнічае з класам, а вось прыёмы і метады, формы ўрока мяняе: праводзіць нестандартныя ўрокі ў форме ролевай гульні, падарожжы ў мінулае, урокі-дыспуты, прэс-канферэнцыі, урокі-адкрыцці, праблемныя семінары. Гэта дае магчымасць актывізаваць пазнавальную дзейнасць па прадмеце, выявіць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці дзяцей.
Формула яе поспеху такая: жаданне настаўніка, жаданне вучня плюс працавітасць і творчасць абодвух. Затым яе дзеянні скіроўваюцца на пошук шляхоў творчай рэалізацыі напрацаваных ведаў і ўменняў дзяцей – удзел у канферэнцыях, вочных, завочных і дыстанцыйных алімпіядах, розных конкурсах. Гэта стымулюе і матывуе вучняў у набыцці новых навыкаў і ўменняў.
Настаўніца ўпэўнена, што для вучня важна тое, наколькі настаўнік будзе цікавым і творчым. Нельга быць настаўнікам у строга адведзены вучэбны час, работа настаўніка – гэта яго жыццё. І ўзнагарода за гэта – паспяховыя ўдзячныя вучні.